“І родная мова, як песня, гучыць”. Ансамбль “Жытніца” прадставіў сваё майстэрства ў Слоніме

День белорусской письменности Культура

Жыць у шчасці і любові, не ведаць нястач і бяды жадаў мясцовым жыхарам і гасцям свята беларускага пісьменства народны ансамбль народнай песні “Жытніца” Кракоўскага адзела культуры і вольнага часу падчас свайго выступлення на адной са сцэнічных пляцовак Слоніма. Канцэртная праграма ашмянскіх выканаўцаў сабрала шмат прыхільнікаў народнай песні, якія падпявалі артыстам і пад заліхвацкія мелодыя нават кідаліся ў скокі.

У гэты дзень ансамбль з Кракоўкі трымаў іспыт на абласным конкурсе ансамбляў беларускай музыкі і песні, які прайшоў пад дэвізам “І родная мова, як песня, гучыць”. На Гродзенчшыне ён праводзіўся ўпершыню, але адразу вельмі маштабна. У творчых спаборніцтвах прынялі ўдзел 19 калектываў амаль з усіх раёнаў вобласці.

Ансамбль “Жытніца”, так як і шэраг яго “сапернікаў”, мае высокі статус “народнага”, характарызуецца прафесійным узроўнем выканальніцкага майстэрства і багатым рэпертуарам з мясцовым каларытам, вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Таму не дзіўна, што конкурс стаў сапраўдным святам беларускай песні. Са сцэны гучалі беларускія народныя песні і аўтарскія творы айчынных кампазітараў. На пляцоўцы было шматлюдна: гледачы шчыра падтрымлівалі ўдзельнікаў.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *