У абластным этапе рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла” прыняла ўдзел сям’я са Станцыі Ашмяны

Падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Слоніме прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла”. За званне “сельскага ўладара” змагалася дзесяць сямейных каманд, сярод іх Дзмітрый і Юлія Пятровіч са Станцыі Ашмяны разам з дзецьмі Міленай і Эвелінай. Маленькі Цімафей застаўся дома, пад наглядам бабулі.

Дзень, калі будні сельскай сям'і становяцца змаганнямі: у Слоніме выбіраюць “Уладароў сяла” (+відэа) (Будзе дапоўнена)

Маёру пагранічнай службы вайсковай часці 2244 Дзмітрыю і спецыялісту па сацыяльным абслугоўванні тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Юліі неабходна было пазнаёміць журы са сваёй сям’ёй праз творчыя захапленні, прадставіць на дэгустацыю “фірменныя” сямейныя стравы і пачастункі, паказаць вясковы падворак, разам з дзецьмі прыняць удзел у сельскай спартыўнай эстафеце. Сямейная пара на хуткасць запрагала-распрагала каня, пілавала, секла і складвала дровы. У конкурсе “Майстар” за дзесяць хвілін Дзітрыю неабходна было з дапамогай сякеры выразаць кухонную дошку для нарэзкі прадуктаў. Асноўнымі “балельшчыкамі” сямейнай пары сталі іх дзеці, а таксама выконваючая абавязкi першага сакратара Ашмянскага райкама БРСМ Юлія Субач.

IMG_1728.JPG

IMG_1745.JPG

— Конкурс, арганізатарамі якога выступае наша моладзевае аб’яднанне, стаў традыцыйным, — адзначыла Юлія Субач. – У гэтым годзе “Уладар сяла” быў прысвечаны дзвюм важным для рэгіена падзеям — 75-ай гадавіне вызвалення Беларусі і 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. Ашмянская сям’я Пятровіч дастойна прайшла экзамен на гасціннасць, гаспадарлівасць, спрыт і ўменне працаваць у камандзе. І хаця яна не ўвайшла ў лік пераможцаў, выхадны дзень на свяце беларускага пісьменства не прайшоў марна. Цікава было тут і дарослым, і дзецям.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

0
Стоит почитать:

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
Номер телефона без знака «+», например «79876543210». На указанный номер будет выслан код подтверждения.

*

Генерация пароля