“Вялікі шлях малой радзімы” прадставіла на свяце пісьменства Ашмянская раённая бібліятэка

День белорусской письменности Культура

У гарадскім парку Слоніма на свяце пісьменства свае напрацоўкі ў галіне бібліятэчнай справы пад назвай “Вялікі шлях малой радзімы” прадставіла раённая бібліятэка. У сёлетнюю сталіцу беларускага пісьменства ашмянцы прыехалі са Скарынавай “Бібліяй”, “Дудкай беларускай”  Францішка Багушэвіча, “Паветам Ашмянскім” Чэслава Янкоўскага і знакамітай кнігай пра коней “Гіпіка” Крыштафа Дарагастайскага.

 

Макеты выданняў нашых знакамітых землякоў выклікалі цікавасць у шматлікіх гасцей святочнай імпрэзы. З задавальненнем прымалі яны ўдзел у майстар-класе па развучванні сярэднявечных танцаў. Дзеці забаўляліся разам з Вясёлым Жужам, які завітаў на свята з нашых старажытных Гальшан.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *