Бібліятэкар з Мураванай Ашмянкі стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу

День белорусской письменности Культура

На свяце беларускага пісьменства ў Слоніме прайшло ўзнагароджанне пераможцаў  XXVII рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Карчэўская падзякавала лаўрэатам конкурсу за талент і прафесіяналізм, актыўны ўдзел  ў рабоце па прапагандзе кнігі і ўручыла дыпломы пераможцам.

У намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы” дыпломам першай ступені ўзнагароджана сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка. Ганаровую ўзнагароду з рук першага намесніка міністра прымала загадчыца бібліятэкі Таццяна Ціхановіч.

Віншаванні прымалі лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу і ад калектыву беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *