Друкарскі двор, зубр у стылі стымпанк і фестываль кнігі і прэсы. У Слоніме адкрываецца Дзень беларускага пісьменства

День белорусской письменности

Першыя пляцоўкі Дня беларускага пісьменства працуюць ужо сёння. Да прыкладу, два дні будзе праходзіць “Фестываль кнігі і прэсы”. Бадай, менавіта гэтая пляцоўка абавязковая для наведвання тым, хто цікавіцца беларускай кнігай. Лепшыя выданні, пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, цікавыя па змесце і бездакорныя з пункту гледжання дызайна і паліграфіі – менавіта такія кнігі тут у вялікай колькасці. Не абыдзецца, канешне, і без класікі беларускай літаратуры. Створаныя дзесяцігоддзі і нават стагоддзі таму, перавыдадзеныя сёння, гэтыя творы – гордасць нашай літаратуры. Усе кнігі можна набыць для ўласнай бібліятэкі. А сучасныя – яшчэ і зрабіць па-асабліваму каштоўнымі, узяўшы аўтограф аўтара.

Тут жа працуе найцікавейшы “Друкарскі двор XVI ст.”. Ён, упэўнены арганізатары, абавязкова прыцягне ўвагу не толькі гасцей, але і фатографаў, аператараў тэлебачання. Бо адно з цэнтральных месцаў на ім займае зубр у стылі стымпанк, зроблены з дэталяў і шрыфтоў друкарскіх машын XVIII – XX стагоддзяў. Гэты арт-аб’ект стане сімвалам пачатку беларускага пісьменства. А для гасцей – яшчэ і прывабнай фотазонай.

Друкарскі двор – адзін са складнікаў праекта калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава “У пошуках страчанага”. У межах яго таксама выходзяць гістарычныя кнігі на аснове фотаздымкаў і паштовак, прысвечаныя розным гарадам Беларусі. Усяго іх 25 – сімвалічная лічба да чвэрці стагоддзя незалежнасці Беларусі. Апошнія выданні – пра Гродна, Слонім і Навагрудак. Да прыкладу, да нядаўняга часу было вядома крыху больш за сотню старых выяў Слоніма, але калекцыянеру ўдалося адшукаць новыя. Такім чынам сёлетняя сталіца Дня беларускага пісьменства атрымае сапраўды шыкоўны падарунак – выданне аб сваім мінулым больш чым з 600 паштоўкамі і фотаздымкамі канца XIX – пачатку XX стагоддзя.

0W1A9126.JPG0W1A9132.JPG

429605d2fbe8f2a1a49d22186272773e.jpg

Таксама ў межах працы “Друкарскага двара” жадаючыя даведаюцца пра сакрэты вырабу паперы па тэхналогіях XVI стагоддзя. І нават змогуць на памяць аб свяце надрукаваць на ўзноўленым друкарскім станку часоў Скарыны першую старонку яго “Бібліі”. Дарэчы, адразу пасля свята ў Слоніме “Друкарскі двор” адправіцца на Маскоўскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш, дзе традыцыйна шырока прадстаўлена беларуская кніга.

0W1A9352.JPG0W1A9354.JPG0W1A9356.JPG0W1A9392.JPG0W1A9410.JPG0W1A9423.JPG0W1A9388.JPG0W1A9432.JPG



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *