Ёлачныя кірмашы раёна пачалі працаваць 17 снежня

Главное События

Набліжаюцца навагоднія і калядныя святы. Галоўным іх сімвалам, безумоўна,  з’яўляецца  ёлка. Работнікі Смаргонскага лясгасу паклапаціліся аб тым,  каб  нашы жыхары змаглі набыць ялінку  жаданых памераў і ў  зручным для іх месцы.   Распараджэннем раённага выканаўчага камітэта зацверджана    работа ёлачных кірмашоў. Пачынаючы з 17 снежня  ашмянцы змогуць набыць лясную прыгажуню  на тэрыторыі адміністрацыйнага будынка лясніцтва па вул. Францішканскай, 88, а таксама  па вул. Першамайскай, на плошчы 17 Верасня, у квартале Будаўнікоў (на пляцоўцы ля ААТ “Будаўнік”) і ў мікрараёне Заходнім побач з магазінам “Для вас”.  Таксама будуць працаваць кірмашы  на тэрыторыі  будынкаў Будзёнаўскага, Граўжышкоўскага і Гальшанскага лясніцтваў.

Каб нішто не азмрочыла свята і не сапсавала пераднавагодні настрой,  ёлку ўсё-такі лепш купіць, чым самавольна адпраўляцца ў лес. За такое правапарушэнне  акрамя кампенсацыі   кошту дрэўца  прыйдзецца яшчэ  заплаціць  штраф у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь.  Пагадзіцеся,  рабіць гэта не варта, улічваючы тое, што цана на ёлкі    вызначана  невялікая: да метра  зялёная красуня каштуе – 25 тысяч рублёў, ад метра да двух – 30 тысяч рублёў, ад двух да трох метраў – 35 тысяч рублёў.

Аляксей МУСКІ, намеснік дырэктара Смаргонскага лясгасу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *