Выставу «Кветкавы рай» можна наведаць у Ашмянскім музеі

Анонсы событий

З 8 жніўня  жывапісныя работы «Кветкавага раю» даступны наведвальнікам Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча. А сустрэча з аўтарам — Ядвігай Сянько — адбудзецца ў выставачнай зале музея 8 жніўня ў 15.00.

Уваход на мерапрыемства вольны.

У іншыя дні кошт квітка на выставу для ўсіх катэгорый наведвальнікаў — 0,50 руб.

Ядвіга Сенько нарадзілася ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Пражывае ў горадзе Маладзечне. Займалася ў студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам вядомага мастака Юрыя Герасіменкі-Жызнеўскага. У 1983 годзе скончыла Маскоўскі ўніверсітэт мастацтваў — факультэт выяўленчага мастацтва — аддзяленне станковага жывапісу і графікі, а таксама курс кіраўнікоў мастацкіх калектываў. Працавала мастаком на прадпрыемствах горада Маладзечна, у рэкламным агенцтве.

З 1997 года супрацоўнічае з ЗАТ «Хрысціянская ініцыятыва» ў горадзе Мінску. З тых часоў яе творчасць непарыўна звязана з тэматыкай хрысціянства. Па благаславенні Філарэта, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі піша спісы з усіх вядомых у праваслаўным свеце абразоў. Таксама ў арсенале работ ёсць каталіцкія абразы і ўсе вядомыя біблейскія сюжэты.

За гэты перыяд ёй напісана больш за 1800 абразоў і карцін на хрысціянскую тэматыку. Яе працы можна сустрэць у шматлікіх храмах Беларусі і за яе межамі.

 Ядвіга Сенько працуе таксама ў жанры пейзажу і нацюрморта. Ёю напісана каля 600 кветкавых кампазіцый і пейзажаў. З 2008 года персанальная выстава нацюрмортаў і кампазіцый з кветак пад назвай «Кветкавы рай» экспануецца ў музеях Беларусі.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *