Акцыя “Беларусь памятае. Памятаем кожнага” і  “Дзень вышыванкі” прайшлі ў Ашмянах

75-летие освобождения Беларуси Культура

Калі казаць пра асацыацыі, звязаныя з нашай краінай, то, здаецца, адразу пасля бульбы і буслоў будзе стаяць такая рэч, як вышыванка. Гэто ўжо амаль што візітная картка для Беларусі.

Арнамент на тканіне – не проста бессэнсоўныя значкі ды ўзоры, а  сапраўднае пасланне ад нашых далёкіх родзічаў. Кожны сімвал мае сэнс і нясе пэўную энергетыку. Лічыцца, што, калі апрануць вышыванку з пэўным узорам, можна пазбегнуць напасцей і прыцягнуць пазітыўныя для гэтага чалавека з’явы.

Сёння ўжо мала хто звяртае ўвагу на значэнне і кантэкст  “шыфру”, носяць так, дзеля моды і прыгажосці, як сімвал прыналежнаці да беларускай нацыі, любові і павагі да яе. Зараз вышыванкі карыстаюцца вялікай папулярнасцю не толькі  ў людзей сталага ўзросту, але і ў моладзі. Патрэбна сказаць, што святочнае адзенне нашых продкаў, а насілі вышыванкі толькі па святах,  трансфармавалася ў актуальныя рэчы гардэробу з модным фасонам, і толькі вышываныя матывы засталіся нязменнымі – сувязь пакаленняў.

Ужо традыцыйна напярэдадні Дня Незалежнасці ў нашым раёне прынята праводзіць  “Дзень вышыванкі”- мерапрыемства, дзе шмат гасцей і яго ўдзельнікаў у кашулях і з лентамі з арнаментальным узорам. На такім свяце заўсёды шмат беларускай мовы, музыкі і сімволікі. У гэтым годзе святкаванне разгарнулася ў гарадскім парку і пачалося з акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”.

Музыка, квэсты, вышыванкі – канешне ўсё на месцы. Узоры нават намаляваць на сабе можна было: працаваў аквагрым. Квэст-забег з інтэлектуальнымі іспытамі адкрыў забаўляльную частку праграмы, якая працягнулася канцэртам.

Большасць наведвальнікаў свята — школьнікі, выхаванцы летнікаў і дзіцячых садкоў. Напэўна, так і павінна быць. На іх плячах ляжыць адказнасць за захаванне традыцый мінулага.

Інга ГІЗ

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *