На Ашмяншчыне ўручаюць юбілейныя медалі “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

У пятніцу да эстафеты памяці далучыліся старшыня раённай арганізацыі аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Мікалай Лаздзін, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Юрый Карповіч, старшыня грамадскай арганізацыі “Беларускі фонд міру” Тамара Суравец і адказны сакратар райсавета ветэранаў Ганна Някрэвіч.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Станіслаў Юльянавіч Бралкоўскі дзявяты майскі дзень сорак пятага года разам з баявымі таварышамі сустрэў у пяцідзесяці кіламетрах ад Берліна. Нават сёння ён да драбніцаў памятае той шчаслівы дзень, захаваліся ў душы і ўспаміны пра гады ваеннага ліхалецця, пра мірнае і цудоўнае сямейнае жыццё. Гэтымі аповедамі ён шчыра дзяліўся з гасцямі, жартаваў і дзякаваў за тое, што яго не забываюць.

Дзень ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны Таццяна Мягкова сустрэне ў бальніцы. На працягу тыдня Таццяна Сцяпанаўна знаходзіцца на лячэнні ў тэрапеўтычным аддзяленні, дзе за станам яе здароўя пільна сочыць урач Аляксандр Макарэвіч і медыцынскія сёстры. Напярэдадні Дня Незалежнасці яна прымала віншаванні, шчырыя пажаданні аб выздараўленні, кветкі і падарункі. Спадзяёмся, што на гарадское свята Таццяна Сцяпанаўна прыйдзе ў піджаку, на якім будзе блішчаць  і юбілейны медаль “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Апошнімі кропкамі віншавальнага маршруту сталі адрасы Таццяны Фёдараўны Алякберавай і Соф’і Іванаўны Наварка. Ваенны камісар Ашмянскага ваенкамата Ігар Місюкевіч уручыў сціплым жанчынам юбілейныя ўзнагароды і павіншаваў з надыходзячым святам.

Пра вайну нашы гераіні гаварыць не любяць. Напэўна, ім сціплым, простым жанчынам, хочацца сцерці з памяці ўсё тое, што мае дачыненне да ваенных часоў, і тое, што пакінула на сэрцы вялікія раны. Падчас уручэння медаля Соф’я Іванаўна вельмі расчулілася,  бо вельмі цяжкімі сталі ўспаміны і ўсё часцей турбуе смутак па родным доме ў Пінску.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

0
Стоит почитать:

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
Номер телефона без знака «+», например «79876543210». На указанный номер будет выслан код подтверждения.

*

Генерация пароля