На Ашмяншчыне пачалі ўручаць юбілейныя медалі “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

75-летие освобождения Беларуси События

На Ашмяншчыне пачалі ўручаць юбілейныя медалі “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Першымі ўзнагароды атрымалі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і былыя вязні канцлагераў.


Удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Казіміру Іванавічу Заблоцкаму юбілейную ўзнагароду ўручылі напярэдадні Дня Незалежнасці. Разам з ваенным камісарам Ашмянскага ваенкамата Ігарам Місюкевічам і старшынёй райсавета ветэранаў Уладзімірам Бельчанкам ва ўтульны зялёны двор яго дома завіталі намеснік старшыні райвыканкама, старшыня рённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Наталля Станкевіч, прадстаўнікі арганізацыі Валянціна Яўташук і Алена Грышчанка, старшыня сельскага Савета Святлана Жалудкевіч.

Не засталася ў баку ад такой падзеі і старшыня райкама прафсаюзаў аграпрамысловага комплекса Раіса Турлай. Яна павіншавала ветэрана, які шмат гадоў аддаў працы ў сельскагаспадарчай галіне.
Мужчына доўга не хацеў адпускаць гасцей, расказаў аб надзённых справах і праблемах, а таксама прагартаў старонкі сямейнага альбома.


Сёння памятную ўзнагароду таксама ўручылі вязням Валянціну Арцемьевічу Трыфанаву, які зараз знаходзіцца ў бальніцы сястрынскага догляду ў Мураванай Ашмянцы, Васілю Кірылавічу Жаўняку, Кацярыне Іванаўне Баньковай і Уладзіміру Міхайлавічу Лашкоўскаму.
Кацярына РУДЗІК.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *