Удзельніцы «Школьнай футбольнай лігі» атрымалі падарункі

Спорт

Газета ўжо паведамляла аб фестывалі «Школьная футбольная ліга», у якім прынялі ўдзел дзяўчынкі 2007-2008 гадоў нараджэння з СШ №1, СШ №3 і Барунскага ВПК.

Па выніках гульні юныя футбалісткі не толькі атрымалі зарад бадзёрасці і добры настрой, але і жаданне стаць членам футбольнай дзявочай каманды, якая пачне падрыхтоўку на базе ДЮСШ. Удзельніцы футбольных баталій былі ўзнагароджаны граматамі, іх трэнеры атрымалі майкі, а навучальная ўстанова – мячы. Падарункі камандам былі прадастаўлены кіраўніком футбольнай акадэміі Fair Play Аляксандрам Кушнерам.

Магчымасць пасябраваць з футболам ёсць і ў тых, хто не прыйшоў на фестываль, аднак любіць гэты від спорту і хоча праявіць свае здольнасці менавіта ў ім, каб даказаць, што і дзявочы футбол мае права існаваць паралельна з мужчынскім.

Запісацца ў каманду магчыма па тэлефоне +375 29 6665484, падрабязная інфармацыя на www.fair-play.by

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *