Ашмяншчына ў тэлеэфіры

Культура

На гэтым тыдні ў Ашмянскі раён завіталі адразу два беларускія тэлеканалы. Турыстычнымі аб’ектамі нашага краю зацікавіліся на “Беларусь-1” і СТВ.

Праз новую пазнавальную турыстычную праграму «Маршрут построен», якая трансліруецца на канале “Беларусь-1”, гледачы змогуць пазнаёміцца са славутасцямі нашай зямлі: разам са здымачнай групай пабываць у Барунах, Гальшанах, на месцы геадэзічнага пункта Дугі Струвэ ў Цюпішках, у Жупранах. Па слядах знакамітага Францішка Багушэвіча можна будзе трапіць і на Смаргоншчыну, у кушлянскую сядзібу паэта. Эфір перадачы запланаваны на 6 ліпеня.

Гэта перадача стане падставай, каб наведацца ў наш прыгожы і цікавы куток ужо самастойна і адкрыць для сябе новыя старонкі Ашмяншчыны і знакамітых асоб, якія пакінулі тут свой след.

Яшчэ адна экскурсія па Ашмяншчыне ўжо адбылася на канале СТВ. У ранішнім эфіры праграмы «Утро. Студия хорошего настроения» паказаны сюжэт пра адзін з самых загадкавых турыстычных аб’ектаў нашага раёна – Нявесцін камень. Абрад ушанавання легендарнага валуна ўнесены ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *