Завяршыўся першы этап рэканструкцыі брацкай магілы ў гарадскім парку

75-летие освобождения Беларуси Культура

Амаль паўтара месяца заняў першы этап рэканструкцыі брацкай магілы, што ў гарадскім парку. На гэтым тыдні работы завяршаюцца. Як і планавалася, да Дня Перамогі рэстаўрацыя скульптуры байца і пастамента выканана.

Задача па аднаўленні аб’екта была ўскладзена на Ашмянскае РУП ЖКГ. Рамонт помніка ажыццяўляла падрадная арганізацыя – ТАА “КаметСтрой”. На фінансаванне праекту былі накіраваны сродкі рэспубліканскага суботніка мінулага года і часткова сродкі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Цяпер жыхароў і гасцей раёна ў гарадскім парку будзе сустракаць адноўлены помнік воіну на п’едэстале.

Як адзначыў намеснік дырэктара РУП ЖКГ Яўген Гаўрыс, капітальны рамонт аб’екта будзе працягнуты. Свой важкі ўнёсак у гэту агульную справу зрабілі жыхары Ашмяншчыны, якія ў красавіку прынялі ўдзел у традыцыйным раённым суботніку. Яго сродкі – звыш 23 тысяч рублёў – дапамогуць завяршыць работы і захаваць памяць пра тых, хто загінуў у барацьбе за мірнае неба, свабоду і незалежнасць.

Людміла РЫБІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *