Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі. Да работ па навядзенні парадку далучыліся і жыхары Ашмянскага раёна

События

Сотні работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў раёна выйшлі працаваць. Агульнымі намаганнямі плануецца добраўпарадкаваць паркі і скверы, гарадскія могілкі, помнікі воінскай славы, брацкія магілы, прыбраць прыбярэжныя зоны, высадзіць амаль паўтысячы дрэў, якія ўтвораць у райцэнтры некальні новых алей.

З самай раніцы пачалася работа на запланаваных аб’ектах: хтосьці прыбірае смецце, хтосьці выпільвае старыя дрэвы, хтосьці фарбуе лаўкі, малыя архітэктурныя формы.

Рэспубліканскі суботнік па традыцыі кансалідуе жыхароў краіны для добрых спраў. Адныя працуюць на замацаваных тэрыторыях, другія шчыруюць у сваіх дварах. Мэта ва ўсіх адна — зрабіць сваю малую радзіму чыстай і прыгожай.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *