З павагай да памяці

Культура

Кожны год напярэдадні рэспубліканскага суботніка калектыў рэдакцыі раённай газеты прымае ўдзел ў добраўпарадкаванні тэрыторыі ля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Клявіца Граўжышкоўскага сельскага Савета.

Падтрымліваць у належным стане помнік таксама дапамагаюць ваеннаслужачыя пагранічнага паста, сельскі Савет і ААТ “Будаўнік”. У мінулым годзе яны набылі фарбу і “абнавілі” агароджу вакол помніка.

Сёлета карэспандэнты разам з пагранічнікамі прыбралі леташняе лісце і абламаныя галінкі пасля зімы. Стараннай  працы калектываў спрыяла добрае надвор’е, якое  дазволіла выканаць усё запланавае і зберагчы памяць аб героях вайны.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Аліны САНЮК.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *