“ЛюдскІя назвы і лЮдскія словы”

Культура

Святáр

Як перакласці на беларускую мову стараславянскія назоўнікі, характэрныя для рускай мовы, священнослужитель і священник? Цягам ХХ стагоддзя нашы слоўнікі прапаноўвалі кáлькі са стараславянскай мовы, якія прыжыліся ў Расіі, – свяшчэннаслужыцель і свяшчэннік.

Зрэдку журналісты і пісьменнікі выкарыстоў /ваюць назоўнікі іерэй, прэсвітар; «поп» (апошняе слова ва ўсходніх славян з ХІХ ст. набыло зняважлівае адценне) – для абазначэння праваслаўных служыцеляў культу. Сярод католікаў Польшчы, Беларусі, Украіны, Літвы добра зразумелы і вядомы кожнаму тэрмін «ксёндз», які паходзіць ад польскага «ksiądz».

З 90-х гадоў ХХ ст. у беларускай мове пашырылася ўжыванне свайго, ўласнабеларускага наймення святар. Яно матывавана прыметнікам святы – «надзелены абсалютнай дасканаласцю і чыстатой; высакародны, узвышаны». Як слушна адзначаў Юрась Бабіч з Віцебска, слова «узбагачае нацыянальна-культурны кампанент беларускай мовы», бо ўтворана пры дапамозе прадуктыўнага суфікса –ар, што паказвае на асобу, якая займаецца пэўным відам дзейнасці. Параўнаем: друкар, змагар, пекар, уладар і г. д.

Значэнне слова, паводле сучаснага Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы (ТСБЛМ, 1996, с. 592): «служыцель культу, які вядзе царкоўныя богаслужбовыя трэбы (хрысціны, вянчанне, паніхіды, споведзь»: Ідуць па зямлі святары, / Як мы – толькі з моцнаю воляй, / За веру Хрыста змагары, / Спавітую жалем і болем (Г. Галавач).

Паводле навукі тэалогія (дагматыка) слова святар адносіцца да агульнай назвы ўсіх трох ступеняў святарства: дыякан, прэсвітар, епіскап. І можа выкарыстоўвацца як сярод католікаў, так і праваслаўных.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *