Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Ашмянская раённая бібліятэка аб’явіла марафон-конкурс “Дарогамі славы”

75-летие освобождения Беларуси Общество

Распачаўся марафон ў сельскай бібліятэцы вёскі Будзёнаўка відэаальманахам “Бязлітасная праўда аб вайне”. Удзел у мерапрыемстве прынялі не толькі чытачы бібліятэкі, але і ваенаслужачыя вайсковай часці, якая размяшчаецца ў населеным пункце. Бібліятэкар Наталля Молчан сумесна з загадчыкам музея вёскі Будзёнаўка Валянцінай Цішчанка аформілі ў бібліятэцы выставу плакатаў, а таксама арганізавалі тэматычную экспазіцыю, з дапамогай якой паказалі, як мірная чэрвеньская раніца 1941 года ператварылася ў жудасную незабыўную трагедыю. Усе прадметы экспазіцыі: і перавернутая табурэтка, і перакошаная карціна на сцяне, і апракінутая лямпа нагадваюць нам аб тым, што мірныя людзі ў той жудасны ранак вымушаны былі пакінуць сваё ўтульнае жыллё і многія з іх больш ніколі сюды не вярнуліся…

Вядучыя прапанавалі перанесціся ў мінулае і з дапамогай відэапрэзентацыі прысутныя мелі магчымасць перажыць пачатак той страшнай вайны. Узгадалі яны герояў Брэсцкай крэпасці, якія першымі прынялі на сябе ўдар і трымалі абарону амаль месяц. Іх мужнаці і мужнасці ўсіх саладат, што змагаліся за Перамогу, быў прысвечаны відэаролік “Ніколі не забудзем”.

Усё менш застаецца ветэранаў, але яшчэ жывуць сведкі вайны, якія былі ў той час дзецьмі. Шмат з іх былі ў канцлагерах, вывезены ў Германію, дзе вымушаны былі працаваць на нямецкай зямлі. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці вайны. Адзін з гасцей Эдуард Казіміравіч Маліноўскі расказаў, як ён трынадцацігадовым хлапчуком быў схоплены немцамі і вывезены далёка ад сваёй Радзімы.

Бібліятэкар падрыхтавала агляд кніжнай выставы, на якой была прадстаўлена як дакументальная, так і мастацкая літаратура, матэрыялы з перыядычных выданняў і шмат фактаграфічнага матэрыялу. Са слязамі на вачах глядзелі прысутныя відэаролік на верш Ю.Друнінай “Зінка”. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб усіх загінуўшых на вайне.

Беларусь была вызвалена ў выніку паспяхова праведзенай ваеннай аперацыі над назвай “Баграціён”. Каб больш падрабязней пазнаёміць прысутных з яе падрыхтоўкай і правядзеннем быў паказаны відэаролік “Аперацыя “Баграціён”.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *