“ЛюдскІя назвы і лЮдскія словы”

Культура

Берэйтар

Словам берэйтар называюць сёння ‘чалавека, які аб’язджае коней і адначасова вучыць верхавой яздзе’: Каня аддам берэйтару, няхай зоймецца падрыхтоўкаю да скачак (Б. Прус). Прынята лічыць, што трапіла яно з нямецкай мовы (Bereiter) спачатку ў рускую ў перыяд рэформаў Пятра І (канец ХVII cт.). І толькі затым ў беларускую. Аднак, думаецца, на Ашмяншчыне гэтае слова аматары коней ведалі значна раней за носьбітаў рускай мовы. І прычыніўся да гэтага наш зямляк Крыштаф Дарагастайскі, які склаў першы дапа-можнік па конегадоўлі для суайчыннікаў пад назвай «Гіпіка, альбо Кніга пра коней». Завяршаў рукапіс вандроўнік і добры знаўца коней ў сваім маёнтку – Мураванай Ашмянцы, дзе і быў пахаваны ў 1617 г. А пабачыла свет кніга на польскай мове ў 1603 г. у Кракаўскай друкарні Анджэя Пётркоўчыка. На беларускую мову перакладзена ў 2007 г.

У гэтым выданні можна знайсці тры назоўнікі-назвы асоб, што звязаны з доглядам, дрэсіроўкай коней, навучаннем верхавой яздзе. Першы з іх берэйтар ‘трэнер коней, наезнік, вершнік’, другі маштáлер – ад польскага masztalerz – ганаровая пасада «старшага даглядчыка коней», трэці італьянскі назоўнік кавалькáтар – ‘берэйтар, трэнер коней, які рыхтаваў іх да выездкі і вайсковага строю’.

Паколькі сёння дрэсіроўкай коней займаюцца не толькі мужчыны, то ёсць усе падставы стварыць і выкарыстоўваць назоўнік жаночага роду берэйтарка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *