Краязнаўчы каляндар. Юбілейная Ашмяншчына

75 лет Гродненской области

65 гадоў

Яўген Мікалаевіч Добрышаў (1954)

Капітан 1-га рангу, былы камандзір савецкіх ракетных крэйсераў “Фрунзе” і “Пётр Вялікі”. Нарадзіўся 9.03.1954 г. у г.Ганцавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і ваенных (маці — Лідзія Канстанцінаўна ў час вайны была лётчыцай, бацька – ваенны марак, прайшоў усю вайну, камандаваў малымі караблямі). У канцы 60-х сям’я пераехала жыць на станцыю Ашмяны. Тут, у Дакурнішскай сельскай школе, вучыўся з 6 па 8 класы. Каб атрымаць больш ведаў, дзявяты і дзясяты класы заканчваў у СШ №1 г.Ашмяны. Скончыў Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя Фрунзе (1976), Ваенна-марскую акадэмію (1985–1988).

У 1976 – 1998 гг. служыў на камандных пасадах на караблях Балтыйскага і Ціхаакіянскага флотаў (на тральшчыках і крэйсерах). З 1993 г. да звальнення ў запас – намеснік камандзіра дывізіі ракетных караблёў.

Капітан 1-га рангу Добрышаў на флагмане Паўночнага флоту Расіі – цяжкім атамным крэйсеры “Пётр Вялікі” прымаў непасрэдны ўдзел у аперацыі па выратаванні экіпажа затанулай падводнай лодкі “Курск”.

Узнагароджаны двума ордэнамі “За службу Айчыне” 2-й і 3-й ступені, медалямі. Жыве ў Санкт-Пецярбурзе. Часта прыязджае на радзіму, наведвае СШ №1 у Ашмянах, выступае перад вучнямі і настаўнікамі. Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны (2006). Пераможца Ўсерасійскага конкурсу салдацкай песні “Вікторыя”.

70 гадоў

Франц Станіслававіч Дубіцкі

(1949 — 1998)

Нарадзіўся ў 1949 г. на х.Свілаўка (в.Загарняты Ашмянскага раёна). Скончыў Барунскую СШ, Жыровіцкі саўгас-тэхнікум (1979), з 1967 г. працаваў трактарыстам эксперыментальнай базы “Баруны”. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнай Славы ІІІ (1978) і ІІ (1994) ступеней. Трагічна загінуў у 1998 г.

50 гадоў

Аляксандр Іванавіч Гіруць (1969)

Майстар спорту па матацыклетным спорце (1987). Нарадзіўся 26.04.1969 г. у г.Ашмяны. Скончыў СШ №2 г.Ашмяны (1986), Беларускую акадэмію фізічнай культуры (1991). Чэмпіён Польшчы (1996–1997), Расіі (1998), Беларусі на працягу 10 гадоў. Жыве ў г.Мінску.

95 гадоў

Міхаіл Сцяпанавіч Крот

(1924 — 2014)

Кандыдат педагагічных навук. Нарадзіўся 30.04.1924 г. у в.Богшыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Васілін­каўскую сямігадовую школу (1939), два курсы Слуцкага педагагічнага вучылішча (вучобу перарвала вайна). Удзельнік Вялікай Айчыннай  вайны,  у баях  пад  Варшавай быў  паранены. У пасляваенны час закончыў вучобу ў Слуцкім педвучылішчы (1946). У 1946 – 1984 гг. у Ашмянскім раёне: загадчык пачатковай школы, завуч Жупранскай і Дакурнішскай сямігадовых школ, інспектар раённага аддзела народнай асветы, завуч і дырэктар Гальшанскай сярэдняй школы (у  гэтай школе працаваў 33 гады). Скончыў (завочна) філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1953). З 1985 г. – у Мінску на даследчай працы ў Інстытуце педагогікі Міністэрства асветы Беларусі: загадчык лабараторыі стандартызацыі адукацыі, з 1999 г. вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гісторыі адукацыі і этнапедагогікі. Памёр у 2014 годзе.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *