Валанцёрскі атрад СШ №3 павіншаваў з веснавым святам адзінокіх жанчын

Общество

У СШ №3 не першы год дзейнічае валанцёрскі атрад “Планета сяброў”. Для вучняў у шосты школьны дзень ужо звыклай стала дапамога пажылым людзям, якія пражываюць адны і, як ніхто другі, маюць патрэбу ў зносінах і падтрымцы. У гэтыя дні валанцёры нашай школы у межах акцыі “На крылах дабра і міласэрнасці” павіншавалі з веснавым святам і ўручылі паштоўкі адзінокім жанчынам ва ўзросце.

Такія спатканні важныя і для дзяцей, і для дарослых. Для кожнага з вучняў — гэта магчымаць усвядоміць, што побач жывуць людзі, якія маюць патрэбу ў нашай цеплыні і клопаце. Не заўсёды пажылым людзям патрэбна менавіта дапамога. Часам ім проста трэба з кімсьці пагаварыць, расказаць аб набалелым, перадаць свой жыццёвы досвед, адчуць сябе патрэбным.

Таццяна ПАЛТАРЖЫЦКАЯ, класны кіраўнік 7 “В” класа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *