Дорогие жительницы Ошмянщины! С днем красоты и рождения весны вас!

События

Дарагія жанчыны!

Ад усёй душы віншуем вас з цудоўным веснавым святам – Днём жанчын!

8 сакавіка – сімвал вясны, кахання і прыгажосці. У гэты дзень самыя цёплыя словы, светлыя ўсмешкі, прыгожыя кветкі мы нясём нашым дарагім жанчынам!

Вы – увасабленне дабрыні, любові і міласэрнасці. Вы ўмееце быць цвёрдымі і рашучымі, але пры гэтым — абаяльнымі і пяшчотнымі. Ваш матчын клопат, увага і чуласць усё жыццё суправаджаюць дзяцей, а падтрымка і разуменне натхняюць мужчын на мужныя ўчынкі і плённую працу. Ваш творчы патэнцыял, талент, мудрасць — залог дабрабыту Ашмяншчыны.

Асаблівыя словы павагі і віншаванні выказваем жанчынам старэйшага ўзросту, ветеранам вайны і працы. Увесь вопыт і сілу вы  аддавалі любімай справе, старанна працавалі на карысць дзяржавы. Менавіта на вашай любові трымалася  і трымаеццы сям’я — аснова нашага грамадства.

Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе азораны любоўю і ўвагай вашых родных , блізкіх і сяброў. Моцнага вам здароўя, цудоўнага веснавога настрою, пяшчоты і дабрабыту! Будзьце заўжды мілымі, жаданымі і шчаслівымі!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Дорогие жительницы Ошмянщины!

С днем красоты и рождения весны вас!

8 Марта — день, когда вы становитесь еще прекраснее от улыбок, комплиментов и цветов.

Пусть вас всегда окружают дорогие вашему сердцу люди!

Пускай же любовь, забота и нежные слова сопутствуют вам каждый день, а ваше очарование продолжает завоевывать сердца!

Александр Маркевич, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *