У Ашмянах прайшло раённае свята “За гонар школы”

Культура

У СШ №1 адбылося традыцыйнае раённае свята “За гонар школы”. Сёлета ўдзел у ім прынялі чатырнаццаць устаноў адукацыі. Шмат прыемных і цікавых хвілін падарылі гледачам і членам журы дзеці, настаўнікі і бацькі падчас сваіх творчых прэзентацый.

Са словамі прывітання да прысуных звярнулася Святлана Мікалаеўна Баркоўская, начальнік ўпраўлення адукацыі райвыканкама:

— Розныя формы правядзення, розныя тэмы мы з вамі выбіралі для своеасаблівага творчага падвядзення вынікаў за мінулы год. Сёлета свята “За гонар школы” прысвечана менавіта роднаму краю, Году малой радзімы, школе, але адно заўсёды застаеццца нязменным, што раскрыць гэту тэму мы павінны ўсё разам – вучні, настаўнікі і бацькі.

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі тры лепшыя вучаніцы Ашмяншчыны, спартсменкі, вучаніцы СШ №1 Карына Несцерава, Дар’я Місюкевіч і Карына Некала.

Творчым і крэатыўным было выступленне СШ №3.  Вучні і настаўнікі якой выйшлі на сцэну першымі. Пасля такога яркага выступлення астатнім установам адукацыі трэба было прыкласці шмат намаганняў, каб здзівіць гледачоў.

Не менш яркімі і змястоўнымі сталі выступленні Гальшанскай СШ, Крэйванцаўскага і Навасёлкаўскага ВПК, творчы тандэм вучняў і настаўнікаў якіх, пазнаёміў з цікавымі мясцінамі роднага краю. Артыстычныя, харызматычныя прадстаўнікі Граўжышкоўскага ВПК запрасілі ўсіх прысутных адправіцца ў сапраўдную казку і даведацца ў “чароўнага люстэрка” аб будучыні.

Гледачы гучнымі апладысментамі сустракалі кожную ўстанову адукацыі, прадстаўнікі якой цудоўна спявалі і танцавалі, жартавалі і знаёмілі з гісторыяй малой радзімы і сваёй школы…

Першае месца ў творчым  спаборніцтве атрымалі адразу дзве навучальныя ўстановы – СШ №3 і Цудзенішскі ВПК, на другім радку заслужана апрынулася Гальшанская СШ і гімназія №1. Трэцяе месца журы аддало Жупранскай СШ, Кальчунскай СШ і Мураванаашмянкоўскаму ВПК.

У намінацыі “Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся” лепшым стаў творчы тандэм Граўжышкоўскага ВПК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *