Мерапрыемствы да 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана прайшлі ва ўстановах раёна

Общество

Шмат мерапрыемстваў у раёне было прымеркавана да юбілейнай, 30-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана. Ні адна навучальная ўстанова, ні адзін працоўны калектыў не застаўся ў баку ад гэтай падзеі.

Мерапрыемствы прайшлі ў клубах і раённым цэнтры культуры, бібліятэках. Сустрэчы з воінамі-інтэрнацыяналістамі былі зладжаны ў сельвыканкамах. У Кальчунскім сельвыканкаме ва ўрачыстай абстаноўцы ваенны камісар камісарыята Ашмянскага раёна Ігар Місюкевіч уручыў медаль “За год вываду савецкіх войск з Афганістана” Юрыю Машынскаму і Віктару Зінкевічу.

Старшыня Гродзінскага сельсавета Васіль Міхнавец, дырэктар СШ №3 Уладзімір Войнюш, работнікі мясцовай клубнай установы,  настаўнікі і школьнікі аддалі даніну павагі свайму земляку Эдуарду Кеду, які загінуў у Афганістане. Яны наведалі магілу салдата на могілках у Палянах.

Сёння ў нашым раёне жыве крыху больш за сто “афганцаў”.  Многія з іх, вярнуўшыся з той вайны, заўчасна памерлі ад ран і хвароб. Вучні Цудзенішскага ВПК даглядаюць магілу  свайго земляка Івана Захарэўскага.  Штогод  ў дзень памяці  яны прыходзяць на могілкі. Узгадваюць імя салдата на ўроках мужнасці, прымеркаваных да трагічных падзей у гісторыі нашай краіны. На мерапрыемства ў гэтым годзе яны запрасілі воіна-інтэрнацыяналіста Часлава Акінчу.

У Жупранскай СШ адбылася сустрэча з Мікалаем Лаздзіным, у Гальшанскай – з Пятром Рагінскім, у Барунскім ВПК  —  Мікалаем Кавалеўскім,  Паўлам Макеем,  Віктарам Вярсоцкім, Сяргеем Лоўчым. Успамінамі аб сваім браце Іване Астроўскім, які  ўдзельнічаў у афганскай вайне, падзялілася метадыст упраўлення адукацыі Тэрэса  Кошань.

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *