Каманды футбольнай акадэміі з Ашмянаў удала выступілі на турніры ў Лагойску

Спорт

Выключна пазітыўныя эмоцыі перажылі гульцы каманды футбольнай акадэміі з Ашмянаў, якія сустрэліся са сваімі юнымі супернікамі падчас рэспубліканскага турніру па міні-футболе ў Лагойску.

Наша каманда 2007-2008 гадоў нараджэння па выніках турніру заняла першае месца, атрымаўшы перамогу ў 6-ці гульнях!

Першай пад раздачу ашмянцаў патрапіла ДзЮСШ Бярэзіна (5:1). З лікам 2:1 была пераможана каманда з Дзяржынска. Не змаглі ўстаяць перад націскам ашмянскіх футбалістаў і каманды з ДзЮСШ Чэрвеня (3:0), ДзЮСШ Лагойска (4:2), ДзЮСШ Смалявічы (6:3), а таксама аднаклубнікаў Fair Play Астравец (8:3).

Як адзначыў  кіраўнік футбольнай акадэміі, трэнер Аляксандр Кушнер, Ашмянская каманда роўна правяла ўсе гульні, амаль не дапусціла сур’ёзных памылак, што дазволіла дасягнуць такога выдатнага выніку. Лепшым гульцом турніру сярод ашмянскіх футбалістаў прызнаны Максім Мацяйковіч.

Юныя “акадэмікі” перамаглі суседзяў

Добрымі вынікамі на турніры ў Лагойску  адзначылася ашмянская футбольная  каманда  акадэміі Fair Play 2009-2010 гадоў нараджэння.

За права выйсці ў паўфінал у групе ашмянцаў змагалася пяць камандаў. Ашмянскія «акадэмікі» перамаглі каманды ДзЮСШ Смалявічы 3:1, ДзЮСШ Лагойск-1 5:0, ДзЮСШ Дзяржынск 4:3 і саступілі камандзе ДзЮСШ Вілейкі 1:7.   У фінальнай гульні ашмянскія футбалісты, на жаль, саступілі  ДзЮСШ Смалявічы з лікам  0:5.

Як не хацелася трэнеру Аляксандру Кушнеру, але ў матчы за трэцяе месца на турніры сышліся аднаклубнікі з Ашмянаў і Астраўца. Ашмяны былі мацнейшыя і перамаглі сваіх суседзяў  з лікам 5:1.

Лепшым гульцом турніру сярод «акадэмікаў» з Ашмянаў  стала Яна Жукоўская, у каманды Астраўца арганізатары турніра адзначылі гульню Захара Міхалевіча.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

Фота з сайта Fair Play.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *