Рэдакцыя газеты «Ашмянскі веснік» далучылася да акцыі «Нашы дзеці»

У Крэйванцы мы трапілі ўжо пасля навагодніх свят. Двухпавярховы катэдж шматдзетнай сям’і Даўлевіч знайшлі з дапамогай настаўніцы мясцовага вучэбна-педагагічнага комплексу Алены Андрэеўны Даўжук.

Былі ўзрушаны тым, што нас у гэтай дружнай і прыгожай сям’і чакалі. Двайняты Сняжана і Каміла, Ігар, Анжэла, Тэрэса Эдвардаўна і Станіслаў Станіслававіч заўсёды рады гасцям, а тым больш у святы, калі сэрца поўніцца цеплынёй і ціхай радасцю, калі спаўняюцца мары і пажаданні не толькі дзяцей, але і дарослых.

Для Сняжаны, Камілы і Ігара салодкія падарункі ад рэдакцыі раённай газеты сталі прыемнай нечаканасцю, а для калектыву “Ашмянскага весніка” чарговай добрай справай у акцыі “Нашы дзеці” з абавязковым працягам. Першакласніца Каміла прызналася, што да іх дамоў ніводнага разу не прыходзіў Дзед Мароз. Свае падарункі ён перадаваў праз кагосьці альбо ціхенька, каб ніхто не бачыў, клаў пад ёлку.

Дзіцячыя пажаданні павінны спаўняцца. Дзецям для гэтага трэба толькі добра вучыцца, а Дзед Мароз ужо сабе пазначыў, каб не забыцца і на наступны год абавязкова завітаць да Даўлевічаў у Крэйванцы.
Аліна САНЮК.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

0
Стоит почитать:

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
Номер телефона без знака «+», например «79876543210». На указанный номер будет выслан код подтверждения.

*

Генерация пароля