Ордэнам Маці узнагароджаны тры жыхаркі Ашмянскага раёна

События

Высокай дзяржаўнай узнагародай — ордэнам Маці — узнагароджаны тры жыхаркі Ашмянскага раёна: Алена Аляксандраўна Папова, маці-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу, Таццяна Вячаславаўна Рапецкая, сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Алена Станіславаўна Чарняўская, прадавец Ашмянскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.

Фото из архива

Такі незвычайны падарунак за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей жанчыны атрымалі акурат да Новага года. Прыемнай гэта навіна стала і напярэдадні яшчэ адной значнай даты — 100-годдзя са дня ўтварэння БССР, якую мы адзначылі першага студзеня.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №496 «Аб узнагароджанні» падпісаны 26 снежня 2018 года.

Людміла ВЕРАС.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *