Работнікі Будзёнаўскага сельскага клуба правялі ранішнік для дзяцей-інвалідаў

Культура

Акцыя «Нашы дзеці» працягваецца. Тэатралізаванае прадстаўленне для дзяцей-інвалідаў зладзілі гэтымі дня работнікі Будзёнаўскага сельскага клуба. Дзед Мароз і Снягурка разам з казачнымі героямі запрашалі дзяцей у карагод, праводзілі гульні і конкурсы.

Песні і вершы, дзіцячы смех гучалі ў гэты дзень ля лясной прыгажуні. Акрамя пазітыўных уражанняў дзеці атрымалі салодкія падарункі. Да выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН, якія не змаглі наведаць ранішнік, Дзед Мароз з падарункамі наведаецца дамоў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *