Са святам Нараджэння Хрыстова!

События

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з нагоды вялікага свята – Нараджэння Хрыстова!
У гэтыя калядныя дні сэрцы людзей поўняцца надзеяй на лепшую будучыню, клопатам пра бліжняга, міласэрнасцю і дабрынёй, шчырасцю і спагадай.
Няхай гэтыя ўзнёслыя пачуцці заўсёды будуць з вамі, умацуюць веру і надзею ў вашых сем’ях, няхай у штодзённай працы пануюць лад і поспех, а ў доме – здароўе, згода і хрысціянскае прабачэнне.
Са святам Божага Нараджэння!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Дорогие жители Ошмянского района!

Поздравляю вас с самыми долгожданными и радостными праздниками – Рождеством и Новым годом!
Предвкушение сказки и чуда, волшебная атмосфера объединяют всех нас, рождая радостные чувства и добрые надежды! Я от всей души благодарю вас за инициативу и труд, вместе мы осуществим все планы и замыслы, и новый 2019 год принесет много свершений и позитивных результатов!
От чистого сердца желаю вам уверенности в своих силах и оптимизма! Пусть всегда рядом с вами будут родные и близкие, а в ваших домах царят благополучие, любовь и взаимопонимание. Пусть сбываются все мечты и воплощаются желания, невзгоды останутся позади, а в новом году будет только хорошее!
С Рождеством и Новым годом!
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по Ивьевскому избирательному округу №54 Александр Маркевич.

Божае Нараджэнне прыносіць з сабой так шмат успамінаў і пачуццяў!

Божае Нараджэнне вядзе нас часта да бацькоўскага дома, да нашай малой радзімы, да традыцый перажывання гэтых свят сярод найбліжэйшых. Усё распачынаецца адзінай у годзе ноччу, калі мы сядаем за сямейны стол, каб пасля супольнай малітвы, чытання Евангелля падзяліцца вігілійнай аплаткай. Гучаць віншаванні, часам словы прабачэння, а перад усім – радасці, што можам быць разам. Успамінаем у гэты момант, што тысячы гадоў назад была ноч, калі нарадзіўся Езус, Божы Сын, наш Збаўца! Гэтая ноч вядзе каталікоў да святынь на супольную Эўхарыстыю – Пастэрку. Як пастухі з Евангелля ішлі за шляхам зоркі, так і мы ў духу нашай веры спяшаемся на малітву, каб быць разам, каб чуць, каб не праспаць гэтага моманту – Хрыстус нарадзіўся! Ён прыходзіць да нашых сэрцаў і да нашых дамоў! Гэта і ёсць сапраўдны сэнс Божага Нараджэння!

Дарагія браты і сёстры, жыхары і госці Ашмяншчыны! Ад усяго сэрца віншую каталікоў, хрысціян іншых веравызнанняў і ўсіх людзей добрай волі. Віншую нашых братоў і сясцёр праваслаўных, якія незадоўга таксама будуць радавацца Святу Нараджэння нашага Збаўцы. Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае вашу веру і надзею, каб выпрабаванні і радасць штодзённага жыцця вы сустрэлі ў такім евангельскім духу, які быў уласцівы Святой Сям’і з Назарэту. Усім жадаю Божай Ласкі ў Новым 2019 годзе! Памятаючы пра ўсіх вас у малітве, з радасцю бласлаўляю: У імя Айца і Сына, † і Духа Святога. Амэн.
Ксёндз Ян Пузына.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *