А як жа без раёнкі?! У Ашмянах прайшоў дзень падпісчыка

Культура

У мінулы чацвер, у разгар падпісной кампаніі на першае паўгоддзе 2019 года, газета «Ашмянскі веснік», як і абяцала, правяла для чытачоў традыцыйны дзень падпісчыка. А паколькі адбыўся ён напярэдадні любімых зімовых свят, удзел у ім прынялі не толькі супрацоўнікі рэдакцыі, але і нашы пазаштатныя сябры — Дзед Мароз са Снягуркай.

Кожны, хто завітаў у гэты дзень у гарадское аддзяленне паштовай сувязі, змог пагутарыць з журналістамі, унесці свае прапановы, задаць пытанні і, самае галоўнае, — падпісацца на «Ашмянскі веснік».
Трэба адзначыць, што чаргу жадаючых і надалей сябраваць з раёнкай «падпітвалі» ўсё новыя і новыя чытачы. Нехта выпісваў любімую газету для сябе, а некаторыя яшчэ і для састарэлых бацькоў. Адна з чытачак зазначыла:
— А як жа без раёнкі?! Мама выпісвае яе ўжо шэсцьдзясят год!


І правільна. Навошта мяняць добрыя традыцыі, тым больш што калектыў рэдакцыі стараецца трымаць чытачоў у курсе свежых навін і знаёміць з самай актуальнай інфармацыяй.


Тыя, хто аформіў падпіску падчас акцыі, атрымалі сувеніры ад «Ашмянскага весніка», а самага ўважлівага чытача, які найлепш справіўся з пытаннямі віктарыны, чакаў падарунак.


Конкурсы, гульні і акцыі калектыў газеты абавязкова працягне і ў наступным годзе. Уважліва сачыце за нашымі навінамі. Будзем сябраваць!

Людміла РЫБІК.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



1 комментарий по теме “А як жа без раёнкі?! У Ашмянах прайшоў дзень падпісчыка

  1. Шевелятся люди. Молодцы! Но Интернет-версия их прижмет… Разве что не все материалы в полном объеме давать будут…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *