Жыццё ашмянскіх ялінак прадоўжыцца ў парку

Культура

Газета ўжо паведамляла аб тым, што ўпраўленне адукацыі напярэдадні зімовых свят зладзіла акцыю «Другое жыццё елкі». Яе адметнасць заключаецца ў тым, што ўстановы адукацыі, якія набылі жывыя лясныя прыгажуні, упрыгожаць дрэўцы на свята, а вясной высадзяць у зямлю.

Да акцыі могуць далучыцца іншыя арганізацыі і жыхары раёна. Парк з навагодніх дрэўцаў будзе высаджаны ў спецыяльна адведзеным для гэтага месцы ў горадзе.

Пакуль блакітныя ялінкі знаходзяцца ў СШ №2. Да раённага дабрачыннага мерапрыемства, якое пройдзе менавіта на базе гэтай установы адукацыі, кожная школа ўпрыгожыць сваё дрэўца, каб парадаваць маленькіх гасцей свята.

Гаспадары ўжо прыступілі да гэтай прыемнай справы. Вучні СШ №2 Алена Гулецкая, Вікторыя Дукель і Яўген Маліноўскі ўпэўнены, што іх прыгажуня будзе самай прывабнай (на здымку).

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.