Кальчуны запрашаюць на «Дажынкі»

Анонсы событий

У суботу, 27 кастрычніка, у 11.00 у аграгарадку Кальчуны адбудзецца раённае свята «Дажынкі — 2018». У праграме: тэатралізаваны пралог «Дажыначны вянок», святочнае шэсце ад будынка сельскага Савета да галоўнай сцэны, святочная ўрачыстасць, канцэрт Сашы Нэма, конкурс павароў. У 13.00 на школьным стадыёне пройдзе раённы этап абласнога праекта «Сельскія Алімпійскія гульні».

На працягу свята будуць працаваць выставы народных майстроў, сельскагаспадарчых падворкаў, выстава з дэгустацыяй прадукцыі аграсядзібаў раёна, фотавыстава «Гісторыя Кальчун», прысвечаная 50-годдзю ўтварэння Кальчун; гандлёвыя кропкі і дзіцячыя вулічныя атракцыёны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *