«Дабру адкрываюцца сэрцы». Акцыя да Дня пажылых людзей

Общество

«Дабру адкрываюцца сэрцы»

Пад такой назвай спецыялісты аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі акцыю, прымеркаваную да Дня пажылых людзей. Цёплыя душэўныя віншаванні з хатняй выпечкай і з песнямі сагравалі ў гэты восеньскі дзень ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пастаяльцаў аддзялення кругласутачнага знаходжання ў Жупранах, бальніцы сястрынскага догляду ў Мураванай Ашмянцы і дома сумеснага самастойнага знаходжання ў Ашмянах.

Да акцыі далучыліся таксама вучні Жупранскай СШ, СШ №3, Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў, члены ГА “БРСМ”, якія разам з сацыяльнымі рабтнікамі і спецыялістамі аддзялення падарылі часцінку свайго цяпла людзям, для якіх ўвага і клопат, міласэрнасць і спагада – найважнейшыя каштоўнасці ў жыцці.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *