Студатрадаўцы наведалі Ашмянскі краязнаўчы музей

Общество

Летнія канікулы ўпэўнена рухаюцца да экватара. Большасць школьнікаў і студэнтаў вырашыла правесці тры месяцы, адпачываючы ад урокаў і лекцый, а некаторыя знайшлі ў гэтым летнім карагодзе час на першую ў сваім жыцці працу…

На Ашмяншчыне працаўладкаваннем займаецца раённы камітэт ГА “БРСМ”, які не толькі арганізоўвае працоўныя змены студатрадаўцаў, але і прапаноўвае цікавую праграму для адпачынку. Культурнае і спартыўнае жыццё школьнікаў і студэнтаў віруе: спецыяльна для іх арганізаваны разнастайныя экскурсіі, спартыўныя спаборніцтвы, творчыя і інтэлектуальныя конкурсы і мноства іншых цікавых заняткаў.

На мінулым тыдні працоўны дэсант студатрадаўцаў наведаў краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча. Дырэктар установы Настасся Навіцкая правяла змястоўную экскурсію па залах музея, пазнаёміла з экспазіцыямі, якія прысвечаны прыродзе, гісторыі і культуры Ашмяншчыны. Школьнікі і студэнты з захапленнем слухалі аповед аб гісторыі ўтварэння музея, аб знакамітым земляку Багушэвічу, імя якога носіць музей. Таксама не толькі юнакам, але і дзяўчынам было цікава наведаць выставу робатаў Robo Art.

Праца студатрадаў працягнецца да восені, таму ў школьнікаў і студэнтаў наперадзе яшчэ шмат яркіх эмоцый, новых знаёмстваў і цікавых заняткаў.

Кацярына РУДЗІК.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *