У летніку “Выток” адзначылі Дзень Рэспублікі

Общество

Дзень Незалежнасці ўдзельнікі аздараўленчага раённага летніка «Выток» для адораных дзяцей, які працуе на базе Жупранскай СШ, пачалі з віншавання і прывітальных слоў на роднай мове. Конкурс чытальнікаў вершаў пра Радзіму прайшоў вельмі эмацыянальна і натхнёна. Дзеці чыталі вершы пра Беларусь сучасных аўтараў і класікаў беларускай літаратуры. Відэаматэрыялы “вытокаўцы” зманціравалі і размясцілі ў сваёй групе ў ВКонтакте.

Дзень Незалежнасці і папярэдні дзень беларускай вышыванкі, сумесныя яркія акцыі і мерапрыемствы дапамагаюць выхаванцам летніка знаёміцца са сваім краем, вывучаць яго гісторыю і ўсведамляць, наколькі моцна яны любяць сваю Айчыну.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *