Купальскія забавы ў Гродзях

Год малой родины Общество

На цэнтральнай пляцоўцы каля аддзела культуры і вольнага часу вёскі Гродзі адбылася тэатралізаваная абрадавая праграма “Купальскія забавы”. Упрыгожаная пляцоўка, купальскі карагод, масавыя абрадавыя гульні, добрае надвор’е і вясёлы настрой, песні ў выкананні народнага сямейнага калектыва “Граўжанцы” – усё гэта дало магчымасць вельмі весела бавіць час і дзецям, і моладзі, і дарослым.

IMG_20180623_205939-943x1024
IMG_20180623_211231
IMG_20180623_211610 IMG_20180623_211743
IMG_20180623_221007

Купальскія забавы завяршыліся традыцыйным вогнішчам, якое ўсяліла ў сэрцы людзей надзею на тое, што купальская кветка ў гэту ноч будзе ўсё такі адшукана, і шчасце не міне нікога.

Інфармацыя аддзела культуры і вольнага часу в. Гродзі.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *