Што чакае ашмянцаў падчас святкавання Дня Рэспублікі?

Анонсы событий События

3 ліпеня ў гарадскім парку пройдуць народныя гулянні «Квітней, мая Беларусь». Пачатак мерапрыемства ў 10.30.

У святочнай праграме:

— выстава «З мінулага ў дзень сённяшні» (з выкарыстаннем экспанатаў музейных пакояў, створаных на базе клубаў, бібліятэк, школ, прадпрыемстваў раёна) па накірунках: сельская гаспадарка, прамысловасць, будаўніцтва, культура, адукацыя, медыцына;

— пляцоўкі службы ЖКГ (выстава работ экалагічнага конкурсу вырабаў з другаснай сыравіны «Другое жыццё рэчаў»), сілавых структур: РАНС, РАУС,аддзела аховы;

— выставы работ народных майстроў Ашмяншчыны, фотавыстава “Тут калісьці сцяжынкі дзяцінства прайшлі…” (фотаздымкі з калекцыі Тамары Філіповіч і Валянціны Лабунінай і фондаў музея);

— спаборніцтвы па валейболе, турысцкая паласа перашкод « Тропа испытаний»;

— выступленне вакальна-харэаграфічнага ансамбля«БЕЛЫ ПТАХ» (г.Мінск);

— народны тэатр танца і песні «Імпульс» (раённы цэнтр культуры) і др.

Ашмянцаў чакае шмат цікавых сюрпрызаў.

 

qatAZK-tsMA



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *