Валанцёры СШ №1 г.Ашмяны дапамагаюць пажылым людзям

Общество

Валанцёрскі атрад з ліку навучэнцаў старашэйшых класаў створаны ў сярэдняй школе №1 горада Ашмяны некалькі гадоў таму. І не толькі створаны, але і актыўна дзейнічае. Складзены спіс пажылых адзінокіх людзей, якія пражываюць у мікрараёне школы. Валанцёры наведваюць і высвятляюць, якая патрэбна дапамога, паведамляюць нумар тэлефона для сувязі. Таксама “пад крылом” валанцёраў знаходяцца і педагогі-ветэраны.

на крылах 2

 

Працуючы ў цесным кантакце с прафсаюзнай і ветэранскай арганізацыямі школы, валанцёры заўсёды ведаюць, каму з педагогаў-ветэранаў і якая неабходна дапамога і неадкладна ўключаюцца ў справу.

Анастасія КУРАКІНА, педагог сацыяльны СШ №1.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *