Помнік Алегу Кашавому ў Ашмянах змяніў прапіску

Культура

Больш пяцідзесяці год прайшло, як у двары СШ №1 адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Герою Савецкага Саюза Алегу Кашавому. Макулатуру і металалом збіралі на яго ўсёй школай. Да яго ўскладвалі кветкі ў святы, ва ўнутраным дворыку школы праводзілі піянерскія зборы, рабілі здымкі пасля заканчэння навучальнага года. Гэты помнік стаў часткай гісторыі піянерскай дружыны школы, якая і сёння носіць імя маладагвардзейца.

Нават пасля таго, як дзеці перайшлі вучыцца ў новы будынак, да помніка сцежка не зарастала. У дзень нараджэння піянерскай арганізацыі, 19 мая, сюды накіроўваліся вучні і настаўнікі. Пра подзвіг удзельніка падпольнай камсамольскай арганізацыі “Маладая гвардыя” ведалі вучні ўсіх класаў.

20180514_131814

Дырэктар школы Міхаіл Гружэўскі даўно выношваў план “перасяліць” Алега Кашавога ў новы двор. І вось напярэдадні дня нараджэння піянерскай арганізацыі справа гэта была ажыццёўлена. Індывідуальны прадпрымальнік Іван Яхімовіч дапамог з кранам, работнікі школы зрабілі пастамент. Бетонна-мармуровае цела з дапамогай спецыяльнага рыштунку было пагружана ў машыну і перавезена на новае месца жыхарства. Зараз помнік усталяваны ў двары побач з раскідзістымі дубамі, з боку вуліцы Міцкевіча.

20180514_131643

Міхаіл Мар’янавіч шкадуе, што не атрымалася правесці ўсе работы да 19 мая. Помнік чакае нязначная “рэстаўрацыя”: знаходжанне яго без нагляду ў скверы старой школы не прайшло бясследна, а таксама добраўпарадкаванне.

20180514_132227

Урачысты мітынг у гонар героя-камсамольца запланаваны ў школе ў ліпені.

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *