На Астравеччыне прайшоў прэс-аўтапрабег

Общество

11 мая на Астравеччыне прайшоў чарговы прэс-аўтапрабег, прымеркаваны да прафесійных святаў журналістаў — Дня друку, Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Тры гады таму пачатак такой добрай традыцыі паклалі смаргонцы — рэдакцыя газеты «Светлы шлях». У мінулым годзе з цікавымі куточкамі Ашмяншчыны калегаў знаёмілі мы, а сёлета эстафету падхапілі астраўчане.

Канечне, для жыхароў нашага раёна суседні райцэнтр — месца, добра знаёмае, і ўсё ж, як аказалася, і для нас тут дастаткова «белых плямаў». Нават за адзін дзень падарожжа журналістам Гродзеншчыны адкрылася непаўторнасць і прыгажосць «атамнай сталіцы» Беларусі, якая дабудоўваецца, развіваецца, квітнее — прырастае новымі мікрараёнамі, жыхарамі, а разам з імі новымі ідэямі і планамі.

IMG_3764

IMG_3780

IMG_3787

IMG_3830

Зразумела, у экскурсійную праграму трапілі найбольш папулярныя аб’екты і месцы. Сярод іх — Беларуская атамная электрастанцыя, касцёл Святой Троіцы ў Гервятах, вядомы далёка за межамі Астравеччыны, а таксама вёска Варняны з цікавай гістарычнай застройкай.

IMG_3871

IMG_3880

IMG_3918

IMG_3929

На кожным прыпынку удзельнікаў прэс-аўтапрабегу чакалі гасцінныя гаспадары, якія з любоўю расказвалі аб сваёй малой радзіме, натхнялі журналістаў на новыя рэпартажы і замалёўкі.

Уражанне аб такім знаёмым і ў той жа час малавядомым суседнім раёне дапоўнілі таленавітыя астраўчане — творчыя, апантаныя, шчырыя…

Падрабязна пра прэс-аўтапрабег чытайце ў бліжэйшым нумары газеты «Ашмянскі веснік».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *