«Ноч музеяў» у Ашмянах пачнецца вечарам 18 мая

Анонсы событий

“Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча запрашае аматараў даўніны і неабыякавых да мастацтва людзей на традыцыйную «Ноч музеяў». У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе пад назвай «Па абодва бакі гістарычных кулісаў». Наведвальнікаў чакае падарожжа па экспазіцыі з незвычайным, віртуальным, экскурсаводам. Экскурсія пазнаёміць гасцей не толькі са старажытнымі помнікамі, падзеямі, але і напоўніць гукамі горада і мястэчак Ашмяншчыны.

афиша к ночи в музее 2018

Удзельнікаў музейнай ночы чакае фітагасцёўня «Вялізны свет у маленькім кубку», дзе можна будзе пазнаёміцца з травянымі лекавымі чаямі, акунуцца ў свет гісторыі гэтага цудоўнага напою, а таксама атрымаць ад яго асалоду ў атачэнні прадметаў мастацтва.

На захадзе сонца на адкрытай пляцоўцы каля музея наведвальнікі сустрэнуцца з «Чорнай паннай Нясвіжа». Паўзмрок, легендарныя персанажы, музычнае і светавое суправаджэнне дазволяць стварыць атмасферу таямнічасці і загадкавасці. П’еса Аляксея Дударава ўпершыню будзе прадстаўлена народным драматычным тэатрам Ашмянскага РЦК ў такім абрамленні.

Чакаем вас 18 мая ў 20.00 на пляцоўцы каля музея (уваход у музей платны).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *