З павагай да памяці

Общество

У Граўжышкоўскім сельсавеце знаходзяцца тры помнікі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам: у Граўжышках, Клявіцы і Шчапанавічах.

— Тэрыторыю каля помніка на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі прыбраць лягчэй, — адзначае старшыня сельвыканкама Пётр Чаплінскі. – Побач знаходзіцца школа і іншыя аб’екты сацыяльнай сферы, сельсавет і праўленне КСУП “Граўжышкі”. А вось падтрымліваць у належным стане помнік у Клявіцы дапамагаюць ваеннаслужачыя пагранічнага паста, а таксама арганізацыі з горада. У гэтым годзе ААТ “Будаўнік” дапамог з фарбай, якой асвяжылі агароджу вакол помніка. Гэтую работу выканалі ваеннаслужачыя Яраслаў Баркун, Алег Жвірбля, Мікалай Санец, Раман Шынкевіч разам з начальнікам паста “Клявіца” Паўлам Туркевічам.

IMG_0159

IMG_0165

Прафсаюзная пярвічка рэдакцыі раённай газеты падгрэбла леташняе лісце ў парку і прыбрала абламанае галлё. У Шчапанавічах на добраўпарадкаванні тэрыторыі каля помніка працавалі работнікі Граўжышкоўскага сельскага клуба і бібліятэкі.

viber image8i8

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *