У Ашмянах будзе ўведзена сістэма вонкавага відэаназірання

Культура

Да сярэдзіны мая — такі тэрмін адведзены раённаму аддзелу ўнутраных спраў сумесна з РУП ЖКГ, каб увесці ў строй сістэму вонкавага відэаназірання ў горадзе. Аб тым, на якіх аб’ектах устанаўліваюцца камеры, і якія з іх будуць выведзены на манітор аператыўна-дзяжурнай службы РАУС, паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Пашкоўскі. У хуткім часе кантроль за грамадскім парадкам у горадзе будуць весці камеры, якія з’явяцца на гарадскім рынку, плошчы 17 Верасня, на рагу магазіна «Світанак», у гарадскім парку, на перасячэнні вуліцы Савецкай з Кальцавой, на развязцы пры выездзе з горада ў бок Смаргоні, ля фізкультурна-аздараўленчага комплексу і шэрагу іншых аб’ектаў.

originral



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *