Нарыхтоўка бярозавіка поўным ходам ідзе ў лясніцтвах Ашмянскага раёна

Сельское хозяйство

Незвычайна цёплае надвор’е, якое гэтымі днямі ўсталявалася ў краіне — 8 красавіка ў Ашмянах нават быў зафіксаваны тэмпературны рэкорд у 19,2 градуса! — спрыяе руху бярозавага соку. Традыцыйная нарыхтоўка бярозавіка поўным ходам ідзе ў лясніцтвах раёна. Карысны напой, як і кожны год, карыстаецца попытам у насельніцтва. Асабліва дбайныя гаспадыні нарыхтоўваюць па дваццаць — трыццаць трохлітровых слоікаў — сапраўдны стратэгічны запас на цэлы год.

IMG_9006

Аб тым, як правільна нарыхтоўваць бярозавы сок, чытайце тут.

На здымку: Віктар Захарэўскі і Уладзімір Цыбульскі з Будзёнаўскага лясгасу вядуць нарыхтоўку бярозавіка.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *