У бібліятэках раёна праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі

Культура

Cельская бібліятэка аг. Гальшаны разам з аддзелам культуры і вольнага часу правялі тэатралізаванае свята «Я добрую кнігу як цуда люблю», прысвечанае адкрыццю Тыдня дзіцячай кнігі. Дзяцей чакалі ўпрыгожаная зала, гульні, вяселыя пазнавальныя конкурсы, а таксама яркія музычныя нумары выхаванцаў Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў. У госці да дзяўчынак і хлопчыкаў завіталі любімыя казачныя героі Карлсан, Шапакляк, Баба Яга.

IMG_20180323_131137_HDR

IMG_20180323_141411_HDR

IMG_20180323_141457_HDR

Каралева Кніг павіншавала дзетак з надыходзячымі канікуламі, пажадала цікава і з карысцю правесці вольны час. У гэты дзень свае ўзнагароды атрымалі лепшыя чытачы 2017 года: Вераніка Лаўрыновіч, Ягор Калейнік, Дар’я Загорская, Ангеліна Ляўкоўская, Паліна Гардзей, Наташа Корзан, Ксенія Навумчык, Дзяніс Шыдлоўскі, Паліна Часнойць і інш. Пасля гледачы наведалі біблія-кафэ “Книгой зовется мое волшебство”, арганізаванае ў чытальнай зале бібліятэкі. Прысутным прапаноўвалася меню з кніжных страў: класічная “салянка”, складзеная з кніг-юбіляраў 2018 году, “гарачы шакалад” са смакам сучасных дзіцячых забаўляльных часопісаў, “кактэйлі” з казак Г.Х. Андэрсана, фрэш-сокі са зборнікаў любімых казак, а таксама незвычайная страва «звярыная пяшчота», у рэцэптуру якой увайшлі кнігі пра жывёл. Абслугоўвалі наведвальнікаў біліятэкары разам з доктарам Айбалітам. Акрамя таго ў незвычайным кафэ дзейнічала паслуга «Страва на дом». Кожны мог замовіць упадабаную кнігу, узяўшы яе пачытаць дадому. Наведвальнікі маглі выбраць «кніжныя стравы» рускай, беларускай, еўрапейскай і іншай кухні.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *