Субота – апошні дзень датэрміновага галасавання

Главное

Міцкевічскі ўчастак для галасавання, які размяшчаецца ў СШ №1 горада, самы вялікі ў раёне. Як адзначыла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Святлана Рамуальдаўна Жукоўская, у спісы выбаршчыкаў занесена звыш 2800 чалавек. З упэўненасцю можна засведчыць і той факт, што выбаршчыкі тут самыя маладыя: большасць жыхароў мікрараёна – маладыя сем’і, якія атрымалі з падтрымкай дзяржавы камфортнае і ўтульнае жыллё.

viber image

viber image2

Нягледзячы на тое, што субота – выхадны дзень, грамадзяне, якія ў сілу тых ці іншых абставін не змогуць у дзень выбараў наведаць участак, спяшаюцца загадзя аддаць свой голас. Бацькі прыходзяць галасаваць, калі забіраюць дзяцей. Хтосьці па дарозе, праходзячы міма, збочвае да школы. Многія настаўнікі, якія тут працуюць, галасуюць датэрмінова, каб выхадны дзень прысвяціць сям’і.

viber image3

Таццяна Віктараўна Посахава падзялілася планамі на нядзелю:

— Разам з дачкой і мужам пойдзем катацца на лыжах. Галоўнае, каб надвор’е не падвяло. Не так шмат снежных дзён апошнімі зімамі ў нас бывае, таму трэба па поўнай выкарыстаць гэты зручны момант.

viber image5

viber image6

viber image7

Як адзначыла Святлана Рамуальдаўна, участак для галасавання цалкам падрыхтаваны да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Створаны належныя ўмовы для членаў выбарчай камісіі і для выбаршчыкаў, падрыхтавана месца для назіральнікаў. Дасканала працуе сувязь. Арганізавана пажарная бяспека. Наладжана дзяжурства супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

У актавай зале школы ў нядзелю, у 12.00 пачнецца канцэртная праграма. Абмеркаваны ўсе пытанні з працай буфета. Міцкевічскі ўчастак, як і ўсе створаныя ў рэспубліцы, у дзень выбараў адчыніць свае дзверы ў 8.00 і будзе працаваць да 20.00.

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *