Ансамбль “Жытніца” прыняў удзел у абрадавых святах “Масленіца” і “Запусты” у Літве

Культура

На працягу 25 гадоў шматлікіх прыхільнікаў народнай песні радуе сваёй самабытнасцю і багатым рэпертуарам народны ансамбль народнай песні “Жытніца” аддзела культуры і вольнага часу аг. Кракоўка, які вядзе актыўную канцэртную дзейнасць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

IMG_0098

У рамках пагаднення аб дружбе і развіцці двухбаковых сувязей у вобласці культуры паміж самакіраваннем Шальчынінскага раёна Літоўскай Рэспублікі і Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам калектыў прыняў удзел у абрадавых святах “Масленіца” і «Запусты». Так як і на Беларусі, у Літве захаваліся народныя традыцыі гэтага свята, “перасыпанага” музыкай, песнямі, гумарам, народнымі гульнямі і смачнымі нацыянальнымі стравамі.

IMG_0074

IMG_0244

На працягу чатырох дзён ансамбль дарыў сваю творчасць і радаваў беларускімі песнямі суседзяў-літоўцаў. З вялікім задавальненнем сустракалі ансамбль жыхары мястэчак Гервішкай, Янчунай, Дайнова, Яшунай і Дзевянішкес. Вяселы настрой і пазітыўныя эмоцыі панавалі ў зале і на вуліцы падчас канцэртаў, а песня “Цячэ вада ў ярок “ стала своесаблівым гімнам сяброўскіх сустрэч і выконвалася беларуска-літоўскім хорам.

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *