Сёння, у Дзень Святога Валянціна, знайдзіце час, каб яшчэ раз напомніць каханым аб сваіх пачуццях

Культура

Насамрэч, каханню ўсе ўзросты падуладны. Ды і не толькі ўзросты. Сапраўднае пачуццё акрыляе людзей, дорыць радасць і асалоду ад кожнага дня, ад ледзь улоўнага імгнення… Яно ўзносіцца над спрэчкамі і разладамі, эгаізмам і крыўдамі, дапамагае справіцца з нягодамі, яно ахутвае дабрынёй, клопатам, ціхім шчасцем.

Гальшаны, 2009 г.
Гальшаны, 2009 г.

Каханне кіруе нашым жыццём, знаходзячы працяг у дзецях, унуках, праўнуках… Галоўнае — не прапусціць яго, не прайсці міма, а знайшоўшы — не страціць.

Сёння, у Дзень Святога Валянціна, знайдзіце час, каб яшчэ раз напомніць каханым аб сваіх пачуццях. Папрасіце прабачэння і даруйце, падтрымайце і дапамажыце, проста будзьце побач і не скупіцеся на шчырыя словы.

Людміла ВЕРАС.

Фота Юрыя ГОРЫДА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *