Ашмянскі краязнаўчы музей запрашае на фотавыставу

Анонсы событий

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча запрашае з 3 лютага па 2 сакавіка наведаць выстаўку Уладзіміра Сіза (г. Мінск) «Пярэградзь і наваколле». Пярэградзь — невялікая вёсачка ў Мядзельскім раёне, якая стала абагульняючым вобразам многіх вёсак Беларусі. Непаўторныя краявіды, людзі сяла з мудрымі вачыма і натруджанымі рукамі, а таксама нечаканыя ракурсы з вясковага жыцця — усё гэта стала аб’ектам здымак былога фотакарэспандэнта «Белорусской нивы» і «Сельской газеты».

fotovystavka-Siza



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *