Кандыдаты ў дэпутаты Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў

Главное

Ашмянская раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання паведамляе, што ў адпаведнасці з артыкуламі 40 і 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь кандыдатамі ў дэпутаты Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў зарэгістраваны:

па Навасёлкаўскай выбарчай акрузе № 1:

Хілінскі Станіслаў Пятровіч, 12 студзеня 1970 года нараджэння, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Ашмянскага раёна», жыхар  аграгарадка Навасёлкі Ашмянскага раёна, беспартыйны;

па Барунскай сельскай выбарчай акрузе № 2:

Каморнік Пётр Аляксандравіч, 5 красавіка 1958 года нараджэння, дырэктар філіяла «Гравійна-сартавальны завод «Баруны» адкрытага акцыянернага таварыства «Дарбудіндустрыя», жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Доргішскай выбарчай акрузе № 3:

Праўко Мікалай Мікалаевіч, 23 снежня 1950 года нараджэння, дырэктар камунальнага сельскагаспадарчага  ўнітарнага прадпрыемства «Гальшаны», жыхар аграгарадка Гальшаны Ашмянскага раёна, беспартыйны;

па Гальшанскай выбарчай акрузе № 4:

Траццяк Віталій Браніслававіч, 22 снежня 1976 года нараджэння, ляснічы Гальшанскага лясніцтва дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Смаргонскі вопытны лясгас», жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Граўжышкоўскай выбарчай акрузе № 5:

Гаруновіч Жанна Вацлаваўна, 19 ліпеня 1970 года нараджэння, начальнік землеўпарадкавальнай службы Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта, жыхарка горада Ашмяны, беспартыйная;

па Крэйванцаўскай выбарчай акрузе № 6:

Квяткевіч Мікалай Уладзіміравіч, 26 мая 1958 года нараджэння, старшыня Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Кальчунскай выбарчай акрузе № 7:

Лапшоў Сяргей Валер’евіч, 28 снежня 1970 года нараджэння, галоўны ветэрынарны ўрач Ашмянскага раёна, начальнік дзяржаўнай установы «Ашмянская раённая ветэрынарная станцыя», жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Будзёнаўскай выбарчай акрузе № 8:

Салкевіч Віталій Паўлавіч, 4 красавіка 1990 года нараджэння, начальнік Ашмянскага ўчастка дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 159 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблдарбуд», жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Каменналогскай выбарчай акрузе № 9:

Жалудкевіч Святлана Мікалаеўна, 30 верасня 1966 года нараджэння, старшыня Каменналогскага сельскага Савета дэпутатаў, жыхарка горада Ашмяны, беспартыйная;

па Гродзінскай выбарчай акрузе № 10:

Турлай Раіса Мікалаеўна, 30 студзеня 1968 года нараджэння, старшыня Ашмянскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, жыхарка горада Ашмяны, беспартыйная;

па Станцыённай выбарчай акрузе № 11:

Лаздзін Мікалай Станіслававіч, 15 верасня 1965 года нараджэння, індывідуальны прадпрымальнік, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Жупранскай выбарчай акрузе № 12:

Шымановіч Аляксандр Іванавіч, 10 красавіка 1958 года нараджэння, дырэктар Ашмянскага раённага ўнітарнага прадпрыемства «Селекцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі», жыхар аграгарадка Жупраны Ашмянскага раёна, беспартыйны;

па Кракоўскай выбарчай акрузе № 13:

Клышэўскі Андрэй Іванавіч, 6 верасня 1984 года нараджэння, старшыня Жупранскага сельскага Савета дэпутатаў,  жыхар горада  Ашмяны, беспартыйны;

па Усходняй выбарчай акрузе № 14:

Бізюк Уладзімір Аляксандравіч, 25 мая 1955 года нараджэння, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Ашмянская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў»,  жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Школьнай выбарчай акрузе № 15:

Казлоўскі Аляксандр Міхайлавіч, 17 чэрвеня 1976 года нараджэння, дырэктар Ашмянскага філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам «Гроднааблпаліва», жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Будаўнічай выбарчай акрузе № 16:

Бізукойць Таццяна Антонаўна, 1 лістапада 1972 года нараджэння, загадчык дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 3 г. Ашмяны»,  жыхарка горада Ашмяны, беспартыйная;

па Савецкай выбарчай акрузе № 17:

Саванец Вольга Уладзіміраўна, 12 лістапада 1977 года нараджэння, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Ашмяны»,  жыхарка горада Ашмяны, беспартыйная;

па Аўдзееўскай выбарчай акрузе № 18:

Мажэйка Жана Алойзьеўна,  5 сакавіка 1970 года нараджэння, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў»,  жыхарка горада Ашмяны, беспартыйная;

па Кааператыўнай выбарчай акрузе № 19:

Вайшнаровіч Віктар Іванавіч, 25 жніўня 1960 года нараджэння, дырэктар установы адукацыі «Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж», жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Заходняй выбарчай акрузе № 20:

Давідовіч Ганна Мікалаеўна, 11 лістапада 1966 года нараджэння, галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Ашмянскі веснік», жыхарка горада Мінска, беспартыйная;

па Крынічнай выбарчай акрузе № 21:

Невяркевіч Лілія Мікалаеўна, 25 мая 1972 года нараджэння, дырэктар дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна», жыхарка горада Ашмяны, беспартыйная;

па Міцкевічскай выбарчай акрузе № 22:

Ларыёнаў Юрый Пятровіч, 22 сакавіка1990 года нараджэння, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ашмянскага раёна — галоўны ўрач дзяржаўнай установы «Ашмянскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»,  жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Цэнтральнай выбарчай акрузе № 23:

Кунц Уладзімір Міхайлавіч, 29 снежня 1970 года нараджэння, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Ашмянская цэнтральная раённая бальніца», жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Барунскай выбарчай акрузе № 24:

Горбач Андрэй Канстанцінавіч, 10 мая 1975 года нараджэння, начальнік Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Маладзёжнай выбарчай акрузе № 25:

Гардзей Андрэй Валер’евіч, 20 жніўня 1986 года нараджэння, начальнік Ашмянскага аддзела ўпраўлення па Гродзенскай вобласці Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Паўднёвай выбарчай акрузе № 26:

Галуза Юрый Антонавіч,  6 ліпеня 1964 года нараджэння, начальнік Ашмянскага раёна газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення «Смаргоньгаз» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз» ,  жыхар вёскі Лэйлубка, беспартыйны;

па Купалаўскай выбарчай акрузе № 27:

Янчэўская Ірына Генрыкаўна, 8 лістапада 1966 года нараджэння, начальнік аддзела статыстыкі Ашмянскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці, жыхарка горада Ашмяны, беспартыйная.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *