Педагогі з Ашмян сталі пераможцамі конкурсу «Калядная зорка»

Культура

На днях завяршыўся III адкрыты міжнародны фестываль-конкурс творчых калектываў «Калядная зорка — 2018», які праходзіў у Мінску. У ліку пераможцаў — выхаванцы і педагогі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Ашмяны.

Арганізатарамі конкурса выступілі рэспубліканскія грамадскія аб’яднанні «Сябры Вясёлкi», «Беларускі дзіцячы фонд», а таксама «Фонд культуры «Беларусі», выдавецтва часопісаў «Вясёлка» і «Буся», першы глянец для дзяцей Беларусі «Domik». Галоўнай тэматыкай фестывалю стаў чароўны свет Калядаў і Новага года. Таму менавіта гэтым святам канкурсанты прысвячалі свае работы. Не сталі выключэннем і ашмянцы. Удзельніца дзіцячай ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Чароўны куфэрак» Ірына Ромаш прадставіла да ўвагі журы калядную елку, якая была выканана ў тэхніцы ткацтва. Вытанчаная работа адзначана дыпломам лаўрэата I ступені ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».

IMG_9435

Касцюм казы-калядоўшчыцы, які прадставілі педагогі цэнтра Валянціна Вербіловіч і Наталля Ромаш, прынесла ўдзельніцам фестывалю дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».

IMG_9442
Педагогі дзіцячай ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Чароўны куфэрак» Наталля Шыдлоўская, Валянціна Вербіловіч, Наталля Ромаш

Настасся Сямёнава, якая займаецца ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, атрымала дыплом лаўрэата III ступені ў гэтай жа намінацыі. Зразумела, такіх поспехаў дасягнуць сваім выхаванцам дапамагаюць таленавітыя педагогі — Наталля Шыдлоўская, Валянціна Вербіловіч, кіраўнік студыі «Чароўны куфэрак» Наталля Ромаш. У іх дзеці вучацца шыць, вязаць, маляваць, працаваць з паперай, саломкай, воўнай — словам, ствараць прыгажосць уласнымі рукамі.

Людміла КОЗЕЛ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *